Вучань
- Запісваецца сам у вольнае акно
- Бачыць тэму, хатняе заданьне і спасылку на ўрок
- Ведае рэшту пакета ці што да аплаты
- Просіць перанос і адмяняе ўрок у некалькі націсканьняў
Для прыватных рэпэтытараў
Lessilo замяняе перапіску, табліцу, каляндар і нататнік. Вучні самі запісваюцца ў вашыя вольныя вокны, дзёньнік уроку агульны, а хто колькі вінен — відаць адразу.
«А калі можна?» — паўгадзіны перапіскі дзеля аднаго пераносу
Вучань бачыць вашыя вольныя вокны і запісваецца ці просіць перанос сам.
Хто аплаціў пакет, а хто вінен за два ўрокі — толькі ў галаве
Балянс кожнага вучня лічыцца сам: урок праведзены — урок сьпісаны.
Хатняе заданьне тоне ў чаце сярод стыкераў і галасавых
Тэма і заданьне ляжаць у картцы ўроку, якую бачыце вы і вучань.
Бацькі а 23:00 пытаюцца пра расклад і колькі плаціць
У бацькоў свой кабінэт: расклад і балянс дзіцяці — без пытаньняў да вас.
Усё, што ніжэй, ужо працуе — у браўзэры на кампутары і тэлефоне.
Задайце, калі прымаеце, — Lessilo падзеліць вокны на слоты. Вучань адкрывае вашую спасылку, бачыць толькі вольны час і запісваецца. Двое ў адзін слот не патрапяць.
Тэма, што прайшлі, хатняе заданьне і спасылка на ўрок у Zoom ці Meet — у адной картцы, якую бачыце вы і вучань. Нічога не губляецца ў перапісцы.
Пакет на балянсе сьпісваецца сам пасьля праведзенага ўроку. Пры пасьляплаце ўрок атрымлівае статус «да аплаты», а вы адзначаеце «Аплачана» адной кнопкай — сума ўжо падстаўленая.
Вучань просіць перанос у кабінэце — вы пацьвярджаеце ці адмаўляеце. Адмяніць урок ён можа сам, назваўшы прычыну, і акно адразу вызваляецца.
Лісты за суткі і за гадзіну да ўроку, а таксама пра запіс, перанос і адмену — вам, вучню і бацькам. Урокі зьяўляюцца ў звыклым календары на тэлефоне праз спасылку-падпіску.
У кожнага прадмета свая стаўка. Колькі вы атрымалі за месяц ці любы пэрыяд — адной справаздачай, без табліц.
Праз Google, Apple ці пошту. Пазначце прадметы і стаўкі — гэта некалькі хвілін.
Напрыклад, у будні з 16 да 21. Адпачынак і разовыя вокны на пэўную дату — таксама можна.
Дашліце асабістую спасылку ці запрашэньне — вучань запішацца сам, а бацькоў можна запрасіць сьледам.
Lessilo — не асабісты арганайзэр рэпэтытара. Вучань і бацькі бачаць сваё, таму радзей пішуць вам.
Адзін акаўнт — некалькі роляў. Калі вы і выкладаеце, і вучыцеся самі ці маеце дзіця-школьніка, пераключайцеся паміж кабінэтамі без паўторнага ўваходу.
0
Бясплатна на старце
Пакуль сэрвіс на старце, карыстацца ім можна бясплатна — вам, вашым вучням і іхным бацькам.
Так. У вучня свой кабінэт: там ягоныя ўрокі, хатнія заданьні і балянс. Зарэгістравацца ён можа адразу па вашай спасылцы ці запрашэньні — тым самым уваходам праз Google, Apple ці пошту.
Як і раней — гатоўкай ці пераводам, наўпрост вам. Lessilo вядзе ўлік: сьпісвае ўрок з пакета пасьля правядзеньня ці ставіць «да аплаты», а вы адзначаеце аплату адной кнопкай. Калі ўрок гэтым разам каштаваў іначай, суму можна выправіць.
Не. Кошт уроку фіксуецца, калі запіс пацьверджаны. Новая стаўка дзейнічае для будучых урокаў, а мінулыя даўгі застаюцца такімі, якімі былі.
Нічога страшнага: кожны бачыць час уроку ў сваім поясе, а вокны лічацца ў вашым.
Так. Асабістую спасылку можна закрыць — тады вольныя вокны бачаць толькі вашыя вучні.
Не. Праведзены ўрок не зьнікае бясьсьледна: яго можна толькі адмяніць з прычынай, і гэта застаецца ў гісторыі. Спрачацца, ці быў урок, не давядзецца.
Завядзіце кабінэт, адкрыйце некалькі вокнаў і дашліце спасылку. Астатнія падцягнуцца, калі ўбачаць, што так зручней.
Пачаць бясплатна